КЛЮЙ. У Трансыльваніі памёр 78-гадовы Антоніе Пламадэла, румынскі праваслаўны арцыбіскуп і дысыдэнт, які выканаў істотную ролю ў падзеньні камунізму ў Румыніі. Аўтар багаслоўскіх працаў, Пламадэла стаў праваслаўным манахам у 1949 г., быў асуджаны на 7 год і два гады правёў у вязьніцы.