ЛЁНДАН. Навукоўцы адкрылі гарачую кропку ў нечаканым месцы на адным са спадарожнікаў Сатурна. Кропка знаходзіцца на паўднёвым полюсе спадарожніка Энцэлядус, які мае ў дыямэтры 500 км і месьціцца за 238 тыс. км ад Сатурна. Навукоўцы зь місіі Касіні-Гюйгенс цьвердзяць, што гэта незвычайная кропка, бо разьмешчаная на полюсе. Зазвычай самая гарачая частка плянэты альбо спадарожніка – акружнасьць экватара, а не палюсы.