Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан: арышт трох экс-кіраўнікоў спэцслужбаў


БЭЙРУТ. У Лібане арыштавалі трох былых кіраўнікоў спэцслужбаў – шэфа паліцыі і начальнікаў службы бясьпекі і вайсковай выведкі. Усе арыштаваныя падазраюцца ў дачыненьні да забойства былога прэм’ера Лібану Рафі́ка Харыры ў сёлетнім лютым. Лібанскія афіцыйныя асобы паведамілі, што арышты праведзеныя на патрабаваньне камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, якая расьсьледуе забойства Харыры.

Забойства Харыры выклікала хвалю пратэстаў, вынікам якіх стаў вывад сырыйскіх войскаў зь Лібану.
XS
SM
MD
LG