Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырак заклікаў Іран вярнуцца да перамоваў


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікаў улады Ірану вярнуцца за стол перамоваў з Эўразьвязам у пытаньні іранскай ядзернай праграмы. Шырак падкрэсьліў, што ў выпадку адмовы Тэгерану пагражаюць санкцыі з боку Рады бясьпекі ААН.

Францыя, Вялікабрытанія і Нямеччына ад імя Эўразьвязу прапаноўвалі Ірану адмовіцца ад праграмы ўзбагачэньня ўрану ў абмен на эканамічную дапамогу. Аднак неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Іран аднавіў работы для вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. Злучаныя Штаты лічаць, што Іран імкнецца да вытворчасьці ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG