ПЭКІН. Парлямэнт Кітаю ўхваліў новыя законы аб правах жанчын. Сярод іншага, законы прадугледжваюць большы ўдзел жанчын у палітычных структурах. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі Кітаю злачынствам будзе лічыцца сэксуальнае дамаганьне. Аднак, сьпікер парлямэнту адмовілася паведаміць, што менавіта будзе разумецца пад сэксуальным дамаганьнем, сказаўшы толькі, што гэта цяжка сфармуляваць.