ІСЛАМАБАД. У Пакістане праўрадавыя партыі заявілі пра сваю перамогу на мясцовых выбарах, што адбыліся ў чацьвер. Афіцыйныя вынікі чакаюцца пазьней. Паводле дадзеных кіроўнай кааліцыі, яе падтрымалі нават у правінцыі, якая знаходзіцца пад кантролем апазыцыйнага ісламісцкага альянсу. Прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф заявіў, што экстрэмісты атрымалі паразу. Ісламісты цьвердзяць, што выбары былі сфальшаваныя.