Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш: наступны крок – працаздольны палестынскі ўрад


АЙДАХА: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў рашэньне Ізраілю выхаду з палестынскіх тэрыторыяў. Выступаючы ў штаце Айдаха, ён заявіў, што наступным крокам павінна быць стварэньне адказнага палестынскага ўраду.

(Буш: ) "Наступны крок, гэта стварэньне ў Газе працаздольнага ўраду, ураду адказнага перад народам. Прэзыдэнт Абас ўзяў на сябе абавязацельства змагацца з гвалтам, паколькі ён разумее, што дэмакратыя немагчымая ў сытуацыі, калі тэрарыстычныя групоўкі спрабуюць ўзяць закон ў свае ўласныя рукі".
XS
SM
MD
LG