Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкія ўлады – ААН дапамагае тэрарыстам


ТАШКЕНТ: Узбэкістан абвінаваціў ААН ў тым, што супраціўляючыся экстрадыцыі з Кігізстану ўзбэцкіх уцекачоў яна ахоўвае крымінальнікаў і тэрарыстаў. У адмысловай заяве пракуратуры Ўзбэкістану гаворыцца, што матывы паводзінаў ведамства ААН ў справах уцекачоў не заслугоўваюць павагі. ААН арганізавала пераезд больш як 400 узбэцкіх уцекачоў ў Румынію. Ташкент заклікаў ўлады Кіргізстану выслаць назад на радзіму 4 чалавек, якіх ўлады Ўзбэкістану называюць тэрарыстамі і гандлярамі наркотыкаў. ААН, а таксама праваабарончыя арганізацыі выказваюць боязь, што пасьля экстрадыцыі на радзіму ўцекачом пагражаюць катаваньні.
XS
SM
MD
LG