Трагедыя адбылася на вачах ў дзесяткаў жыхароў вёскі Сідаравічы , што пад Магілёвам . Адразу тры чалавекі сталі ахвярамі жніва, прычым загінулі яны не ў полі, дзе працуе сельскагаспадарчая, сапраўды небясьпечная тэхніка, а на вуліцы ў населеным пункце. Дакладней, на мосьце праз раку. Вось што распавяла пра інцыдэнт кіраўнік прэсавай службы рэспубліканскага ДАІ Ганна Галдэцкая .
(Галдэцкая: ) “ Там праз мост ехаў трактар з начэпленым культыватарам, а кіроўца быў нецьвярозы і яшчэ ў яго ў кабіне сядзелі два сябры. Калі яны праяжджалі мост, жанчыны ішлі побач па тратуары з высокай агароджай. Але культыватар аказаўся вышэйшым і жанчын літаральна скасіла. У выніку адразу на месцы загінулі бабуля з ўнучкай, а яшчэ адна жанчына пазьней памерла ў шпіталі”. У міліцыі заяўляюць, што паводле гэтага факту заведзеная крымінальная справа. Сьледчыя мусяць вызначыць, ці не вінаватыя разам з нецьвярозым трактарыстам таксама кіраўнікі сельскай гаспадаркі “Расія-агра”, якія мусілі наладзіць кантроль за тым, у якім стане працуюць на жніве мэханізатары.
Але ці магчыма ўгледзіць за кожным, каму давераная ўборачная тэхніка? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да двойчы героя сацыялістычнай працы, былога старшыні калгасу “Расьсьвет” Кіраўскага раёну Васіля Старавойтава. Былы старшыня перакананы, што гэта магчыма, толькі дадае да кантролю яшчэ і стымуляваньне.
( Старавойтаў: ) “Мэханізатары добра атрымоўвалі і за імі быў добры кантроль. На полі працавалі больш за 10 камбайнаў, збожжа адводзілі аўтамабілі, там быў прызначаны старэйшы і калі хто быў нецьвярозым, таго адразу адхілялі ад працы ды пазбаўлялі прэміяльных. Не, у нас гэта было немагчыма”.
Жыхары Сідаравічаў паміж сабой кажуць, што нецьвярозы трактарыст вяртаўся з працы на прыватным ўчастку мясцовага начальніка, таму і быў нападпітку. Але рэцэпту, як захаваць парадак, калі яго парушае сам начальнік, Васіль Старавойтаў ня ведае.
Яшчэ вяскоўцы абмяркоўваюць тэму, ці не атрымаў ДАІ сакрэтнага загаду зьверху на час жніва не чапляцца да нецьвярозых мэханізатараў, каб тыя хутчэй справіліся з ўраджаем. Відаць, што людзі часта бачаць гэткіх працаўнікоў нападпітку і робяць адпаведныя высновы.
У ДАІ такія меркаваньні рашуча абвяргаюць. Анжэла Выджак з Менскага абласнога ДАІ кажа, што інспэктары працуюць без ўвагі на тое, задзейнічаны хто ў жніве ці не.
( Выджак : ) “Каб нехта выходзіў нецьвярозым на лінію, гэта будзе нонсэнс. Наадварот, каб не дай Бог не дазволіць гэтага.У нас затрымлівалі нецьвярозых кіроўцаў у Слуцкім раёне, складалі на іх пратаколы. Інакш будзе мінус усёй нашай працы.”
Аднак жніво ў Беларусі гэта яшчэ і спаборніцтва. І дзе гарантыя, што амбіцыі пэўнага кіраўніка раёну ці гаспадарніка не перамогуць меркаваньні дысцыпліны і бясьпекі, якія не дазваляюць выкарыстоўваць нецьвярозых мэханізатараў у бітве за ўраджай ? “Сталінскія сто грам” напярэдадні ці пасьля гэтага бою могуць зноў абярнуцца чалавечымі ахвярамі.