ЛІСАБОН. Улады Партугаліі зьвярнуліся да Эўрапейскага Зьвязу па дапамогу ў барацьбе зь ляснымі пажарамі. З прычыны надзвычайнай бяздожджыцы і моцных вятроў пажары перакідваюцца на ўсё новыя раёны Партугаліі, і ўлады ня маюць магчымасьцяў самі справіцца зь ліхам.