Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 19 жніўня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў у гэты дзень

“Жыцьцё Беларуса”, 1925 год. Публікуецца артыкул пра Вацлава Ластоўскага:

“Чалавек гэты, хварабліва амбітны, але палітычна зусім неўзгадаваны, даўно ўжо быў прымушаны адыйсьці ад палітычнае працы, уступіўшы мейсца больш здольным і адпаведным да гэтага працаўніком. Апошнія гады ён займаўся ў Коўне чыста культурнай працай, друкуючы беларускія кніжкі, і аб яго ранейшых палітычных абмылках людзі пачалі патроху забывацца. На жаль, цяпер, ці то затым, што пры ладжаньні камітэту ў Літве яго абмінулі… п.Ластоўскі зусім неспадзявана выступіў з нейкімі напасьцямі на тых беларускіх дзеячаў, якія не “почили на лаврах”, як ён, Ластоўскі, а выявілі ініцыятыву і палітычную мысьль”.

“Звязда”, 1955 год:

“У 1947 годзе ў Пружанскім раёне быў арганізаван першы ў рэспубліцы вінаградны соўгас. З горада Осіпенка на самалётах даставілі сюды чаранкі і саджанцы “рускага канкорда”, “альфы”, “шаслы белай”, “шаслы ружовай” і іншых гатункаў вінаграду. Дзякуючы стараннай працы садаводаў, вінаград прыжыўся на новым месцы і хутка пачаў пладаносіць. У мінулым годзе ў соўгасе было сабрана і здадзена ў гандлёвую сетку больш 12 тон спелага вінаграду. Тут расце вінаград больш 40 гатункаў на плошчы 13 гектараў”.

* “Народная воля”, 1995 год:

“Раніцай, 17 жніўня, станцыі Менскага метро сустрэлі гараджан зачыненымі дзьвярыма. Як паведамілі ва Ўпраўленьні мэтрапалітэну, забастоўку пачалі машыністы электрацягнікоў, патрабуючы павышэньня зарплаты. Мэтро адновіць працу толькі тады, калі прыдуць да згоды прафсаюз працаўнікоў мэтрапалітэну і прадстаўнікі Менгарвыканкаму. Наколькі ўдалай будзе гэтая акцыя, пакажа час… Дарэчы, да забастоўкі зьвярнуліся ня толькі працаўнікі мэтрапалітэну, але й тралейбусьнікі…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG