ПАЛАСА ГАЗЫ. Працягваецца прымусовая эвакуацыя габрэйскіх пасяленьняў з паласы Газа. Ізраільскія сілы сёньня выдалілі з сінагогі ў пасяленьні Нэвэ Дэкалі у паласе Газы сотні падлеткаў і дарослых, якія, не жадаючы пакідаць сваё пасяленьне, забарыкадаваліся ў сьвятыні і маліліся. Пацярпелых у часе апэрацыі няма. Раней сёньня дарадца прэм’ер-міністра Арыэля Шарона заявіў, што поўная эвакуацыя габрэйскіх пасяленьняў можа завяршыцца нават раней плянаванага тэрміну. Паводле рашэньня ўраду, да 4 верасьня павінны былі быць эвакуяваныя 21 пасяленьне з паласы Газы і чатыры з Заходняга берагу Ярдану.