Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Бэнэдыкт XVI прыбыў у ФРГ


КЁЛЬН, НЯМЕЧЧЫНА. Папа Бэнэдыкт XVI упершыню пасьля абраньня яго пантыфікам у красавіку сёлета прыбыў на радзіму ў Нямеччыну. На лётнішчы Кёльну яго вітаў прэзыдэнт ФРГ Горст Кёлер. Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы возьме ўдзел у штогадовым Усясьветных днёх каталіцкай моладзі ў Кёльне. Папа зьбіраецца сустрэцца са сьвятарамі іншых хрысьціянскіх канфэсіяў, а таксама з мусульманамі і юдэямі. У нядзелю пантыфік адслужыць імшу пад адкрытым небам. Чаканая аўдыторыя – 800 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG