Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі загінулі 160,000 чалавек – заяўляе прамаскоўскі сьпікер


МАСКВА: Прадстаўнік прамаскоўскай адміністрацыі, старшыня чачэнскага парлямэнту Таўс Дзабраілаў лічыць, што ў часе дзьвюх чачэнскіх войнаў загінулі або прапалі бяз вестак 160 тысяч чалавек. Паводле Дзабраілава, 40 тысяч зь іх – этнічныя чачэнцы. Ён не патлумачыў чаму чачэнцы складаюць меншасьць сярод ахвяраў вайны. Затое расейская праваабарончая арганізацыя Мэмарыял лічыць, што ў дзьвюх чачэнскіх войнах загінулі 60 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG