КАБУЛ. У баёх на тэрыторыі Аўганістану ўзяты ў палон палявы камандзір талібаў і забітыя чатыры ваеўнікі. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ўрадавыя войскі пры падтрымцы сілаў ЗША захапілі палявога камандзіра Кары Баба ў правінцыі Газьні. За рэжымам талібаў ён быў губэрнатарам гэтай правінцыі.