Хэльсынкі. Сёньня пяты дзень чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы. Беларускія прадстаўніцы ў кіданьні молата Вольга Цандэр і Дар’я Пчэльнік падчас кваліфіцыйнага адбору занялі адпаведна 14 і 15 месца і не прайшлі ў фінал. Цандэр лічылася адной з асноўных прэтэндэнтак на мэдалі ў гэтай дысьціпліне. На сёньня зборная Беларусі мае адзін залаты і два срэбныя мэдалі.