Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Менскам віруе ўраганны вецер (абноўлены)


RFE/RL Увечары 9 жніўня паўз тэрыторыю Меншчыны пранёсься моцны шквальны вецер.

У многіх менскіх дварох зламаныя дрэвы, пашкоджаныя забудовы. У Заслаўі і ў некаторых раёнах Менску часова адключылася тэле- і радыётрансьляцыя.

Зь Менску перадае наш карэспандэнт Вячаслаў Кулік:

(Карэспандэнт: ) "У Менску ў гэтыя хвіліны (каля 21-й гадзіны) па-ранейшаму ідзе праліўны дождж і шквальны вецер. Паводле штармавога папярэджаньня гарадзкой службы па надзвычайных сытуацыях, хуткасьць ветру павінна быць у межах 15-20 мэтраў за сэкунду (54-72 км/гадзіну).

У цэнтральнай частцы сталіцы назіраюцца перабоі ў падачы электраэнэргіі. У шматлікіх кватэрах таксама зьнік радыё і тэлесыгнал. Па словах дзяжурнага службы выратаваньня Ленінскага раёну, у горадзе ўжо ёсьць шматлікія паваленыя дрэвы, спыніўся тралейбусны рух на некаторых маршрутах.

Па тэлефоне 03 паведамілі, што на станцыі хуткай дапамогі адключанае сьвятло, не працуюць кампутары. Пра няшчасныя выпадкі інфармацыі на гэты момант пакуль няма. Дзяжурная служба МНС гораду, тэлефон якой 236-81-92, адмаўляецца ўдакладняць падрабязнасьці, гаворыць толькі, што аб''яўлены збор начальніцкага складу МНС з папярэджаньнем мець з сабой усё неабходнае для працы ноччу".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG