Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначылі 60-ю гадавіну бамбаваньня Хірасімы


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня 60-я гадавіна ядзернага бамбаваньня японскага гораду Хірасіма. У Менску каля касьцёла сьвятых Сымона й Алены з гэтай нагоды адбылося набажэнства памяці ахвяраў атамнай катастрофы.

Да ўсталяванай пяць гадоў таму каля касьцёлу сьвятых Сымона й Алены мэмарыяльнай кампазыцыі “Звон Нагасакі” сёньня прыйшло больш за сто вернікаў. Жалобнае набажэнства памяці ахвяраў ядзернага бамбаваньня, арганізаваў пробашч Чырвонага касьцёлу ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Вось, што ён сказаў, зьвяртаючыся да вернікаў:

(Завальнюк: ) “Паважаныя людзі! 60 год таму чалавецтва ўпершыню ўбачыла наступствы атаму. І гэты звон Нагасакі ля касьцёла Сьвятых Сымона й Алены ў Менску нагадвае нам і аб той чорнай вясёлцы, якая ўзышла над Чарнобылем. Таму сёньня, яднаючыся з народам Японіі, асабліва з народам Хірасімы й Нагасакі, молім Бога: “Божа Ўсёмагутны, адары людзей разуменьнем дару жыцьця. У гэтай інтэнцыі мы ахвяруем набажэнства і сьвятую імшу. Молім Бога за ўсіх загінуўшых”.

Набажэнства памяці ахвяраў бамбаваньня Хірасімы й Нагасакі працягвалася прыкладна паўгадзіны. Гавораць удзельнікі імшы:

(Спадарыня:) “У Прыбалтыцы зьбіраюцца захоўваць атамныя адкіды. Наш урад і ўся Беларусь піша лісты, каб стрымаць гэта ўсё. Гэта бяда ўсяго народа.

(Іншая спадарыня:) “Хочам, каб добранька было, каб не было гэтай вайны. Ходзім, молімся за гэта, каб Бог даў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG