МАСКВА. Ля ўсходняга ўзьбярэжжа расейскай Камчаткі працягваецца ратавальная апэрацыя патанулага ваеннага батыскафа. У найбліжэйшыя гадзіны да расейскіх ратавальнікаў далучацца амэрыканскія і брытанскія спэцыялісты, якія сёньня прыбылі на Камчатку. Паводле камандуючага Ціхаакіянскім флётам Расейскай Фэдэрацыі Віктара Фёдарава, глыбакаводны апарат, хутчэй за ўсё, зачапіўся за антэны сыстэмы берагавога назіраньня. Адмірал паведаміў, што стан сямі маракоў, якія знаходзяцца на борце батыскафа, ацэньваецца як “здавальняючы”, а запасаў кіслароду павінна хапіць да сярэдзіны панядзелка.