Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дыскавэры" вяртаецца на Зямлю


МЫС КАНАВЭРАЛ. ФЛЯРЫДА. ЗША. Амэрыканскі чаўнок “Дыскавэры” адстыкаваўся сёньня ад Міжнароднай касьмічнай станцыі і цяпер вяртаецца на Зямлю. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА паведаміла, што “Дыскавэры” можа без праблемаў прызямліцца пасьля таго, як на арбіце астранаўты выдалілі кавалкі ізаляцыйнага матар’ялу, што тырчэў паміж плітак тэрмічнай абароны карабля. Прызямленьне заплянаванае на панядзелак. Гэта першы палёт амэрыканскага чаўнака пасьля катастрофы, якую пацярпеў пры пасадцы шатал “Калюмбія” ў 2003 годзе. Тады загінулі 7 астранаўтаў.
XS
SM
MD
LG