Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы адкідае абвінавачаньні пасла Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава МЗС Польшчы рашуча адкінула абвінавачаньні пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі ў тым, што польскі кансулят ня выдаў візы 50 беларускім дзецям, якія зьбіраліся ехаць у Польшу. Між тым, беларускі кансулят у Варшаве адмовіў у выдачы візаў прадстаўнікам арганізацыі “Усяпольская моладзь”, сябры якой пікетуюць цяпер амбасаду Беларусі.

Сёньня ў ранішняй праграме радыё “ТОК ФМ” Павал Латушка заявіў, што польскі консул у Горадні адмовіўся выдаць візы 50-ці беларускім дзецям, якія хацелі паехаць у Польшчу. Дырэктар аддзелу консульстваў і палёніі МЗС Польшчы Мацей Шыманьскі назваў словы беларускага амбасадара няпраўдай:

(Шыманьскі: ) “Мякка кажучы, гэта няпраўда. Усе дзеці, якія хацелі атрымаць візы, атрымалі іх у той самы дзень, калі зьвярнуліся па іх”. - заявіў прадстаўнік польскага МЗС.

Між тым, беларускі кансулят у Варшаве адмовіў у выдачы візаў 11 сябрам арганізацыі “Усяпольская моладзь”, якія зьбіраліся паехаць на Гарадзеншчыну, каб падтрымаць палякаў, што жывуць у Беларусі.

Адзін з кіраўнікоў арагнізацыі Марыюш Томчак заявіў, што беларускія ўлады відавочна хочуць спыніць усялякую дампамогу палякам звонку “у іхнай барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі”.

Томчак адзначыў, што “Усяпольская моладзь” ня спыніць кругласутачнага пікету каля беларускай амбасады, а сябры арганізацыі і надалей будуць зьвяртацца па беларускія візы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG