Іхнае дакладнае месцазнаходжаньне пакуль не паведамляецца зь меркаваньняў бясьпекі. Вядома толькі, што з дапамогай этыёпскіх сяброў яны пасьпяхова перайшлі мяжу і будуць прасіць палітычнага прытулку ў іншай эўрапейскай краіне.
Адразу пасьля таго, як ім прыйшла афіцыйная адмова ў прытулку, зь іх жытла была зьнятая ахова. Ціск на беларускі ўрад, які аказваў урад Этыёпіі праз свайго амбасадара ў Маскве, стаў прычынай іх страху за сваю бясьпеку ў Беларусі.
На пачатку ўрад Беларусі дазволіў прадстаўніку Вышэйшага камісарыята па справах уцекачоў пры ААН у Менску ўзяць пілётаў пад сваю ахову. Але ў выніку прэсінгу дыпляматычных колаў Этыёпіі, мясцовая місія ААН страціла права на забесьпячэньне аховы пілётаў. Яны нават былі пазбаўленыя кантакту са сваім англамоўным адвакатам.
Пасьля афіцыйнай даты адмовы ў палітычным прытулку, пілёты, мелі месяц, каб абскардзіць гэта рашэньне Міністэрства ўнутраных справаў. Але, паводле іх словаў да прадстаўнікоў этыёпскай дыяспары ў ЗША, яны адчувалі небясьпеку быць выкрадзенымі і прымусова вернутымі на бацькаўшчыну не дачакаўшыся афіцыйнага разьвязаньня справы, або быць дэпартаванымі ў выніку нэгатыўнага рашэньня па іхнай апэляцыі. Таму яны вырашылі пакінуць Беларусь і прасіць палітычнага прытулку ў іншай эўрапейскай краіне.
Гл. таксама Этыёпская дыяспара просіць ўлады Беларусі не выдаваць этыёпскіх пілётаў (зварот) Амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне пікетуюць каля 100 чалавек Дэманстрацыя этыёпаў каля амбасады Беларусі ў ЗША Этыёпскія пілёты-уцекачы ў Беларусі зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі