Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 29 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Полесская правда”, 1925 год:

“На адной з фабрык у Кабоне (блізу Нью-Ёрку) у асобных клетках жывуць 200 павукоў. Штораніцы іх выводзяць на працу. Павука саджаюць на руку і скідваюць з вышыні ўніз. Падаючы, ён цягне за сабой нітку, аднак перш чым павук пасьпее дасягнуць зямлі, нітку мацуюць да асобнага матавіла, якое наматвае яе на шпулю па меры таго, як яе выпускае павук. Такім чынам ад кожнага павука атрымліваецца выматаць некалькі соцень мэтраў павуціньня. Пасьля працы павукоў кіруюць назад у клеткі і шчодра кормяць мухамі. А раніцою — зноў на працу!”

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“Адбылося чарговае пасяджэньне штабу “Рабочай эстафэты” на будаўніцтве першага энэргаблёку Менскай атамнай цеплаэлектрацэнтралі… Добра працуюць домабудаўнікі з ДБК-3 і падразьдзяленьні ўпраўленьня будаўніцтва атамнай ЦЭЦ, якія ўзводзяць горад энэргетыкаў, дзе з добрай якасьцю ўжо здадзеныя ў эксплюатацыю першыя жылыя дамы. На паседжаньні штабу “Рабочай эстафэты” адначасова ўказвалася на тое, што некаторыя ўдзельнікі будаўніцтва атамнай не прасякнутыя пачуцьцём адказнасьці за своечасовы ўвод пускавых аб’ектаў”.

“Народная газета”, 1995 год:

“Якая жанчына не марыць пра шчаслівае каханне?! Які мужчына не жадае мець жонку, дзеля якой можна было б ахвяраваць усім, акрамя Радзімы?! “Народная газета” не мае магчымасці расказаць пра ўсе шчаслівыя беларускія сем’і, але не пазнаёміць сваіх чытачоў з жонкай лідэра Беларускага народнага фронту мы не маем права… Ад шчырага сэрца мы віншуем Зянона Пазьняка і Галіну Вашчанка і спадзяёмся, што шчаслівым будзе не толькі іх асабісты лёс, але і нашай Радзімы. Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG