Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнскаму палітыку далі 20 гадоў


АШГАБАТ. У Туркмэністане на 20-гадовае зьняволеньне асуджаны ўплывовы палітык, былы кіраўнік справаў апарату прэзыдэнта Сапармурата Ніязава Рэджэп Сапараў. Вярхоўны суд Туркмэністану абвінаваціў Сапарава ў атрыманьні хабараў, прыўлашчваньні маёмасьці й незаконным захоўваньні зброі. На судзе палітык прызнаў сваю віну. Сапараў быў зьняты з займанай пасады на пачатку ліпеня – пасьля таго як Ніязаў абвінаваціў яго ў “сур’ёзных хібах у працы”.
XS
SM
MD
LG