Міністар Мікалай Зайчанка растлумачыў, што ў другім паўгодзьдзі летась і ў першыя месяцы гэтага году беларуская гаспадарка расла з аб’ектыўных прычынаў. Як вядома, за паўгодзьдзе беларускі валавы ўнутраны прадукт падвысіўся на 8,9 адсотка, хоць прагназавалі толькі 7,5%. Цягам наступных месяцаў тэмпы эканамічнага росту павінны крыху запаволіцца, кажа спадар Зайчанка, бо сытуацыя будзе ня гэтулькі спрыяльнай.
(Зайчанка: ) "Сёньня ісьці ў межах тых жа тэмпаў у другім паўгодзьдзі нам даволі складана. Калі будзе крыху ніжэй, то мы будзем адносна зьніжаць тэмпы росту. Таму мы сёньня ацэнкі робім такія: у нас 8,5-10% ВУП паводле прагнозу й сёньня мы лічым, што ёсьць рэальныя магчымасьці быць у гэтым прагнозным калідоры".
За наступны год гэты паказьнік павінен падвысіцца на 7-8 адсоткаў, але гэта з улікам таго, што ў 2006 годзе зьменіцца мэтадалёгія разьліку аб’ёмаў росту прамысловай вытворчасьці, адзін са складнікаў ВУП – лічбы будуць крыху ніжэйшыя. Шэраг іншых эканамічных паказьнікаў таксама плянуецца ўтрымаць у межах заплянаваных. Міністар кажа, што цяпер амаль дакладна вядомы ўзровень інфляцыі на канец году – ён не перавысіць 8-10 адсоткаў.
Запавольваньне тэмпаў эканамічнага росту не адаб’ецца на заробках. Цяпер у сярэднім атрымліваецца 221 даляр у эквіваленце. Дайсьці ў канцы году да 250 даляраў – не праблема, запэўнівае намесьнік міністра Андрэй Тур. Да таго ж, зь ягоных словаў, вельмі істотна скарачаецца розьніца ў заробках паміж работнікамі самых “дарагіх” і “танных” галінаў гаспадаркі:
(Тур: ) "Калі ў нас за першае паўгодзьдзе 2004 году розьніца ў сярэднім паміж высокімі й нізкімі галінамі складала 3,9 раза, то бок, “Белнафтахім” і сельскагаспадарчая вытворчасьць, то за аналягічны пэрыяд гэтага году гэтая розьніца складае ўжо 3,4 раза. Большая колькасьць людзей усё бліжэй і бліжэй да таго парамэтра – 221 даляр, а да канца году 250. Гэта больш устойлівае становішча й агульны ўзровень".
Незалежныя экспэрты да плянаў Міністэрства эканомікі ўсё болей падвышаць заробкі ставяцца з пэўным скепсісам. Кіраўнік “Асацыяцыі спрыяньня эканамічнаму разьвіцьцю” Васіль Шлындзікаў лічыць, што заробак у 250 даляраў даўно ўжо перастаў быць дастатковым для таго, каб годна на яго існаваць.
(Шлындзікаў: ) "Я ўвогуле ня ведаю, як людзі жывуць на 250 даляраў, нават на 200 даляраў. Трэба выехаць у Польшчу й паглядзець розьніцу. Трэба выехаць у Прыбалтыку й паглядзець розьніцу. Трэба выехаць ва Ўкраіну й паглядзець, якія пэрспэктывы там. А пэрспэктыва, калі свае прадпрымальнікі пераносяць свой бізнэс у тую ж Украіну – гэта не пэрспэктыва для краіны".