Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скажаш – ня вернеш, адсячэш – не прыточыш


Алесь Аркуш, Полацак Народная мудрасьць сьцьвярджае, што не любая праца можа быць карыснай і патрэбнай. Перш чым нешта зрабіць, варта ўзважыць: а ці трэба?

Калі старажытныя будынкі полацкага Езуіцкага калегіюму, у якіх доўгі час быў вайсковы шпіталь, перадалі Полацкаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту, падумалася: ёсьць жа і ў наш час справядлівасьць. Вайсковае міністэрства ня мела рэсурсаў, каб рэстаўраваць старыя муры – а яны на вачох разбураліся. Да таго ж каму, як ні мясцоваму ўнівэрсытэту, перадаць былыя вучэбныя карпусы першай айчыннай вышэйшай навучальнай установы, якой была Езуіцкая акадэмія.

Але пры гэтай уладзе не бывае нічога выключна станоўчага. У любой справе абавязкова прысутнічае лыжка дзёгцю. Так і ў гэтым выпадку. Камяніцы пачалі рэстаўраваць, ды так, што мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы схапіліся за галовы: закладваць цэглай і разбураць дрэнажныя сыстэмы, выкарыстоўваць сучасныя аздабленчыя матэрыялы. Але самае абуральнае: пусьцілі пад адбойны малаток плітку на падлозе сярэдзіны XIX стагодзьдзя, надзвычай прыгожую. І як тут не згадаць народнай мудрасьці: скажаш – ня вернеш, адсячэш – не прыточыш. Не прыточыш ужо той пазьбіванай пліткі.

Зусім мала засталося ў нас зь мінулага, і таго ня можам захаваць. Расейскі варыянт гэтай прымаўкі ведае, бадай, кожны вучань: семь раз отмерь – один отрежь. Выглядае, што мераюць у нас, ня бачачы таго, што трэба памераць. А рэжуць без ваганьняў і згрызотаў сумленьня, абы толькі выканаць загад. Вось і памнажаецца ўва ўсіх кутках краіны друз разбурэньня. Скажаш – ня вернеш, адсячэш – не прыточыш.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG