ІСЛАМАБАД. У Пакістане прайшлі маніфэстацыіі супраць масавых арыштаў меркаваных ісламскіх экстрэмістаў.
Дэманстрацыі, якія арганізавалі мусульманскія групы, адбыліся ў Ісламабадзе і іншых гарадах краіны.
Апошнім часам пакістанскія ўлады арыштавалі каля 300 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з ваяўнікамі экстрэмісцкіх груповак.