Пра сур’ёзнасьць намераў ініцыятараў сьведчыць стварэньне адмысловага камітэту ў вылучэньні кнігі паэзіі “Ксты” на Нобэлеўскую прэмію. Кіраўніком камітэту абраны паэт Уладзімер Някляеў, сакратаром – кандыдат філялягічных навук, укладальніца і рэдактарка кнігі “Ксты” Ала Сакалоўская.
Ала Сакалоўская паведаміла, што думка пра гэта ўзьнікла адразу ж пасьля прэзэнтацыі кнігі ў Чырвоным касьцёле 23 чэрвеня. І сярод найбольш актыўных прыхільнікаў такой ідэі быў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
(Сакалоўская: ) “Гэта была ідэя духоўных асобаў, Рыгор Іванавіч ніякага дачыненьня да гэтага ня мае. Ён спачатку нават злаваўся”.
(Карэспандэнт: ) “Дык ці можна казаць, што працэс вылучэньня ўжо пачаты?”.
(Сакалоўская: ) “Так, ужо гадзіньнік запушчаны. Мы маем на ўвазе некалькі асобаў, да якіх думаем зьвярнуцца з просьбай перакласьці кнігу на ангельскую мову. Гэта паэзія, тым больш, паэзія такая своеасаблівая – Рыгора Барадуліна. Зараз гэта самае галоўнае пытаньне”.
Дадам, што і ідэя выданьня кнігі “Ксты” таксама належыць спадарыні Сакалоўскай. Летась у кастрычніку яна падзялілася задумай з ксяндзом Уладзіславам, і толькі потым да абмеркаваньня праекту быў далучаны сам Рыгор Барадулін. У зборнік увайшлі новыя і ранейшыя вершы духоўнага, філязофскага зьместу. Сабраныя разам, яны ўтвараюць паэтычныя цыклі, кожны зь якіх чытаецца як асобная невялічкая паэма. Неўзабаве кніга была выдадзеная ў выдавецтве пры касьцёле Сьвятых Сымона і Алены.
Ала Сакалоўская ўзгадвала пра тое, што Рыгор Барадулін досыць скептычна ставіцца да таго, што ён можа атрымаць Нобэлеўскую прэмію. Вось нашая размова. (Барадулін: ) “Ну, як вам сказаць? Я ў гэта папросту ня веру”. (Карэспандэнт: ) “Чаму ня верыце?”. (Барадулін: ) “Ай, ну… Я не настолькі наіўны…”. (Карэспандэнт: ) “А калі Васіля Быкава вылучалі – верылі?”. (Барадулін: ) “Васіля! Дык гэта ж Васіль! Верыў, таму што ён варты. Але пра сябе мне гаварыць цяжка. Хіба толькі дзеля таго, каб засьведчыць, што ёсьць такая Беларусь на мапе? Толькі ў зьвязку з гэтым. А так, канешне, ня веру ў гэта”. (Барадулін: ) “Але перашкаджаць працэсу ня будзеце?”. (Барадулін: ) “А што я магу? Як Бог дасьць…”
Трэба сказаць, што меркаваньні з гэтай нагоды супрацьлеглыя. Культуроляг і палітоляг Валер Булгакаў падкрэсьлівае: сапраўды высілкі ў прапагандзе аргумэнтаў на карысьць паэзіі Барадуліна і беларускага кантэксту ў зьвязку зь ёй павінны быць вельмі і вельмі магутнымі.
(Булгакаў: ) “Кніга мусіць быць перакладзеная і, пажадана, выдадзеная ў нейкім прэстыжным англамоўным выдавецтве. Але вельмі часта нашыя людзі жывуць паводле законаў падпольнага жанру. Гэта значыць, калі яны выдаюць свае кнігі па-ангельску ці на іншых заходніх мовах, то ў нейкіх дробных, напаўпадпольных выдавецтвах, вельмі часта разьмешчаных нават не на Захадзе, а нейдзе тут ці ў сумежных краінах. Калі гэта будзе так, дык адразу будзе пастаўлены крыж на праекце. Таму калі выдаўцам ўдасца дабіцца падобнай раскруткі, пэрспэктыва паўстане больш-меньш верагоднай. Але і ў такім выпадку ня выключана, што гэтая ініцыятыва сутыкнецца з пэўнымі падводнымі камянямі, бо зазвычай Нобэлеўскімі прэміямі ганаруюць ня пэўную асобу, а рэпрэзэнтуецца пэўная культура, якая зь нейкіх прычынаў становіцца ў фокус усясьветнай інтэлектуальнай грамадзкасьці”.
(Карэспандэнт: ) “Іншымі словамі, вы ў дадзеным выпадку больш з пэсымізмам глядзіце, чым з аптымізмам…”.
(Булгакаў: ) “Пакуль што, на дадзенай фазе, гэта падаецца нейкай піярам акцыі мясцовага беларускага маштабу”.
Зусім іншую думку мае літаратуразнаўца Пятро Васючэнка. Ён верыць: Рыгор Барадулін мае рэальныя шанцы на атрыманьне прэстыжнай прэміі.
(Васючэнка: ) “На маю думку, гэта новы Барадулін. Паэт пакінуў зямныя матывы, якія займалі яго ў маладосьці, у сярэдзіне жыцьця, і ў сталым веку ўзяўся за тэмы, зьвязаныя з духоўнасьцю, верай, філязофіяй. Хоць і гэта і ня чыста духоўная літаратура. Гэта піша сьвецкі паэт, але паэзія зьвязаная з сакральнымі, рэлігійнымі, філязофскімі матывамі. Многія вершы абсалютна новыя, эксклюзіўныя і ўражваюць вялікай філязофскай глыбінёй і дасканалай паэтычнай тэхнікай. Мяркую, што паэт мае шанец на самую высокую прэмію, паколькі Нобэлеўская прэмія, як вядома, прысуджаецца за стварэньне высокамастацкіх твораў гуманістычнай ськіраванасьці. І тое, і другое ў тэксьце ёсьць. Барадулінская паэзія самай высокай вартасьці”.
Я папрасіў Рыгора Барадуліна прачытаць для слухачоў Свабоды адзін з вершаў са сваёй кнігі. Дзядзька Рыгор сказаў, што гэта апошні, зь ім пакуль напісаных. Верш называецца “Усё жыцьцё”.
(Барадулін: ) “Усё жыцьцё чакаць сябе такога, Якога некалі прыдумаў сам. Сваю журбу, пазычыўшы лясам, Ня бачыць, як сьпяшаецца дарога.
Усё жыцьцё гукаць сябе былога, Які аднойчы ўжо адчуў свой страх, Беспанталычыўшыся на вятрах, Пайшоў туды, дзе грэлася зьнямога.
Усё жыцьцё шукаць сябе самога, Які згубіўся недзе ў знебыцьці І ўцяміўшы, чаму маўчыць аблога, За неба край, як сам туман, ісьці”.