МАСКВА. У Чачэніі ў выніку катастрофы верталёту “Мі-8” загінулі 8 чалавек, а адзін цяжка паранены. Паводле прэс службы ваенна-паветраных сілаў Расеі, верталёт урэзаўся ў гару калі ішоў на пасадку.
Для расьсьледаваньня прычынаў катастрофы з Масквы ў Чачэнію накіравалася адмысловая камісія.