(Дашчанская: ) “Сорак кілямэтраў ад Менску, але ж нашу вёску лічаць непэрспэктыўнай. Дык яе ўсе закінулі… Трэба б пісаць, але мы ня любім пісаніны — ніколі, перажыла цэлае жыцьцё…”
(Карэспандэнт: ) “Зь вёскі Лукашы Лукашэнку трэба б пісаць”.
(Дашчанская: ) “Гэта мы сьмяяліся: каб Лукашэнка бачыў, дык павыганяў бы ўсіх нашых начальнікаў, як без вады гаруем ды без усяго…”
І 67-гадовая былая загадчыца фэрмы спадарыня Дашчанская, і астатнія жыхары вёскі Лукашы Гараньскага сельсавету спраўна галасуюць за цяперашняга Прэзыдэнта. Але насамрэч мала спадзяюцца, што ён калісьці іх убачыць ды пачуе, хоць паходжаньне назову паселішча роднаснае ягонаму прозьвішчу. Здаецца, як казала нашая суразмоўца, на лукашоўцаў забыліся нават іншыя гараньцы — геаграфічна жыхары найвышэйшай мясцовасьці Менскага раёну.
(Дашчанская: ) “Очань цяжка — крынічка вунь там, аж за Лёнем — ад нас, як замерыць, дык паўкілямэтра ісьці. А ўзімку завалісься, разальеш вады неаднаразова, плачаш-плачаш… Ногі баляць… Каб многа людзей, дык дарога была б таптаная. А курам даць, пасьціраць што, дык шкадуеш вады. Пагляджу ў горадзе, дык, дзетачкі, не расходуйце дарма вады, аж душа баліць. Во кветачкі просяць вады — а чым іх паліць?! А выкапаць у нас — очань глыбока…”
Глыбіня калодзежаў на Гараньшчыне (гістарычны назоў мясцовасьці) дасягае 70 і болей мэтраў. Зрэшты, прырода падаравала лукашоўцам празрыстую крыніцу, што выходзіць на паверхню. Але, як вы чулі, сёньня ім ад гэтага не лягчэй. Дарэчы, дарога добра выяўляе ўзровень закінутасьці ды занядбанасьці. Дык вось, калі зьвярнуць з аўтабану Менск—Горадня ў кірунку Малявак, патрапляеш напачатку на пыльны жвір, што праз кілямэтраў дзесяць прыводзіць да развалаў былога прыпынку — аўтобусы не даходзяць і ў вёскі ў навакольлі Лукашоў. Перад паваротам налева вас сустрэне чырвананогі ды чырванадзюбы бусел, які, як вядома, пазьбягае ўсякага шуму ды тлуму. І ўжо па зарослым травой шляху, што ператварыўся ў сьцяжыну, вы патрапіце ў Лукашы, дзе мы і працягваем гаману з Ганнай Якаўлеўнай Дашчанскай.
(Карэспандэнт: ) “Людзі часта паміраюць?”
(Дашчанская: ) “Дый часта, во сёлета чатыры чалавекі. Упярод вялікая вёска была, а цяпер паўсотні няма…”
(Карэспандэнт: ) “А конь адзін у Лукашах?”
(Дашчанская: ) “Пяць, але хай яны падохнуць усе! (Сьмяецца.) Тут толькі ў аднога чалавека добры конь”.
Маё апошняе пытаньне невыпадковае. Лёня, ці Лявон Ляшукевіч, пра якога згадвала спадарыня Ганна, з-за свайго наравістага каня страціў брата. Жывёла раптоўна панесла, перакуліла воз, у выніку брат ударыўся галавой ды атрымаў сьмяротную гематому. Лявон жа, 53-гадовы былы млынар ды добраахвотны ахоўнік крыніцы, якая фактычна ў яго на заднім двары, мусіць, як ён кажа, за 30-тысячную грашовую дапамогу дзяржавы даглядаць хворую маці. Зрэшты, і сам жыве на ейную пэнсію. Лічыцца адным з маладзейшых у Лукашах.
(Карэспандэнт: ) “Я гляджу, хаты перакошаныя, парканы хутка заваляцца — вёска памірае?”
(Лявон: ) “Так! Тут мала хто застаўся, што робіць…”
(Карэспандэнт: ) “А што так давяло Лукашы?”
(Лявон: ) “Тутака быў саўгас, Энгельса называўся. Да “Цяжкава” прыкінулі — вялікая гаспадарка стала. Людзей туды-сюды, вось яны і пайшлі — заробак ня ўстройваў. А цяпер крыху і плацяць, як пасяўная, а што ж, няма нікога…”
Як аказалася, гадзінамі седзячы на ганку, Лявон думае і на палітычныя тэмы — прынамсі, пра будучыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх пакуль плянуе галасаваць усё за таго ж Аляксандра Лукашэнку.
(Лявон: ) “А за каго?! Ён ужо колькі ўзяў, дык больш ня будзе. А кожным разам галасаваць па-новаму? Другі будзе кішэні набіваць, што — ня так?! А гэты ўжо нікуды не палезе. Як дэпутатаў гэтых у сельсавет выбірай, дык яны год-два што сабе пабралі і далоў”.
(Карэспандэнт: ) “Ну, колькі Лукашы пратрымаюцца, па-твойму?”
(Лявон: ) “Ну, колькі людзі будуць тут жыць, іх жа ня вышыбіць нікуды”.
Сапраўды, ну куды пайсьці адзінокай 83-гадовай цётцы Марыі Ўсьціновіч, пра якую нават спадарыня Дашчанская сказала мне так:
(Дашчанская: ) “Газу няма — ніякага балёна, самая няшчасная, нам хоць яшчэ дзеці прадукты прывозяць”.
Ейная хата, што на ўскраіне, сустрэла мяне, бадай, магільным спакоем. Рассохлы бачок, шыбы ў павуціньні. На маё настойлівае груканьне доўга ніхто не азываўся. Нарэшце, пачуў баязьлівы голас, які доўга высьвятляў, хто я ды скуль. Ужо ў хаце, дзе на расхістаных лавах ня ўседзець, даведаўся, што пакралі ў яе апошняе. Споведзь цёткі Марыі цяжка слухаць бязь сьлёз…
(Цётка Марыя: ) “Мне цыганы сказалі: мы да вас накіраваныя. Але я, як адчыніла, яны ўсе ў хату да мяне. Далі нам з саўгасу нейкія куры, як пэнсіянэрам. Дык яйкі гэтыя забралі, гарэлку некалі схавала — і знайшлі! Тады паліто пакралі гэдак. Дык я думаю: божа, вайной душылі — кралі, і цяпер ізноў рады ня дам. Чаго яны ўсе да мяне чэпяцца?! Я нікога нідзе не чапаю, нідзе не іду, калі толькі ў тую лаўку — хлеба ж трэба браць. А цяпер, хто ідзе, дык баюся адчыняць. Прыйшлі з 60-годзьдзем Пабеды, грукаюць да мяне — поўны двор вучняў з Навасельля. І настаўнікі зь імі. Дык я думаю: божа, што рабіць?! Адчыніла, кажу — я вас баюся. Не, мы не нападаць на вас — віншаваць, паштовачку далі. Мы з 11-е клясы, мо дапамагчы што? Я кажу: скажыце прадсядацелю, дровы каб даў. Добра, перакажам…”
(Карэспандэнт: ) “Але дроў так і не прывезьлі?”
(Цётка Марыя: ) “Не прывезьлі… Летась гарод ужо не садзіла…”
Сем гадоў і сем месяцаў таму, калі яшчэ не памерла сястра — апошні родны ёй чалавек на гэтым сьвеце, цётка Марыя, як яна кажа, і скаціну мела, і малако здавала. Але колькі гадоў таму яе паваліў кабан — цяпер ледзь ходзіць.
(Цётка Марыя: ) “Я паднялася, у нагу пальнула, можа год ледзь цягалася. Я мачой укладала-ўкладала, сьціхла, а во цяпер ізноў пальне, як нейкім ядам…”
(Карэспандэнт: ) “А ў шпіталь?”
(Цётка Марыя: ) “Не, мяне ж зрэзалі б. Магу паваліцца, як без палкі…”
У часе майго прыезду ёй адмовіла і рука — узімку тушыла пажар…
(Цётка Марыя: ) “У агні ўжо мая рука — в-во, што такое робіцца. Дык схапіла пухліна мяне, хусткі не завяжу… На ногі ж ты мяне не паставіш, мой родненькі…”
* * *
А цяпер пра тое, што для мяне стала сапраўднай падзеяй вандроўкі. Уявіце: пасярод шэрых халупаў раптам узьнікае казачны Палац. Бадай, гэткае адчуваньне зьведаў, заходзячы ў гаспадарку тутэйшага старасты — 54-гадовага Ўладзімера Дзятко. На двары — сажалка з чатырма відамі карпаў. Вульлі — гаспадар робіць медавуху па ўласным рэцэпце. Але што найбольш уражвае — з усіх бакоў вакол цябе ўзьнікаюць ці то маляваныя джунглі з тыграмі ды райскімі птушкамі, ці то эгіпецкія фараоны ды храмы з высокімі вежамі. Усё — з кварцавага пяску ды цэмэнту. Гаспадар кажа:
(Дзятко: ) “Дзе што ўбачу — фантазія зьяўляецца. Такая маленькая плянэта”.
Спадар Уладзімер, інжынэр-радыётэхнік па спэцыяльнасьці, жыве ў Лукашах васямнаццаць гадоў. Але сам сябе жартам называе “фелшарам”. На візытоўцы — “вядучы патэнтаўладальнік у галіне цеплаэнэргазьберажэньня”. Прыватны прадпрымальнік. Афіцыйна запатэнтаваў васямнаццаць вынаходніцтваў, якія ў часе працы памяншаюць страты цяпла аж на 40%. Тут усё — ад прыладаў для прыгатаваньня птушкі ды шашлыкоў да гіганцкіх печаў для сушэньня эмаляванага посуду. Трывалыя сувязі ў яго з васьмю айчыннымі прадпрыемствамі, а таксама вядомасьць за мяжой. Заказчыкі выходзяць адразу на яго. Між іншым, у часе майго вандраваньня па Лукашах бачыў, як да спадара Ўладзімера прыехалі мэрсэдэсы кітайцаў. Па-беларуску спадар Дзятко не гаворыць, але ў інтэрвію “Свабодзе” імкнуўся.
(Дзятко: ) “Чалавек павінен бачыць сябе ў розных ракурсах. Я чорныя ружы вырошчваў, што нікому не ўдавалася. Я ведаў, чым карміць яе трэба…”
(Карэспандэнт: ) “Кажуць, чорныя ружы — эмблема самоты…”
(Дзятко: ) “Яна зачароўвае, таму што незвычайны калярыт, колер. Прыцягвае — бо туман нейкі, глыбіня, бясконца глядзіш на яе…”
Асабліва ганарыцца спадар Дзятко так званым “лекавым ложкам”, што за паўгадзіны “выпарвае” з чалавечага арганізму да двух кіляграмаў шлакаў. Лекуе, да прыкладу, хворых на рак празь сьветлавое зьмяненьне інфраструктуры клетак. Але лукашоўцы ўдзячныя яму за іншае.
(Дзятко: ) “У мяне кафэ-бар быў, дыскатэка, зарабляў добрыя грошы — і вырашыў правесьці тэлефон. Чатыры кілямэтры паклаў кабэль пад зямлёй, два кілямэтры зьверху і арганізаваў для калгасьнікаў дапамогу. І яны цяпер ходзяць да мяне, звоняць — грошай зь іх не бяру. Сорамна! Хварэюць яны, дзетак няма. На сваёй машыне вазіў іх у горад, у шпіталь. Колькі пажараў было, сьмярцей — ніхто ім ня хоча аказаць дапамогі. Ніхто!”
Яшчэ колькі адмысловых палітычных ды сьветапоглядных развагаў ад Уладзімера Дзятко:
(Дзятко: ) “І алкашы, і Лукашэнка — сапраўды сугучча нейкае ёсьць… Падтрымаць яго альбо не падтрымаць? Чамусьці ўсе кажуць, што не дае працаваць… Я б таксама хацеў бачыць нейкую падтрымку. Вось ты бачыш мае запачаткаваньні. Я магу на ўвесь сьвет крычаць, што зьберагу энэргаспажываньне на 50%. Але адчуваю небясьпеку ад людзей, якія мяне “заваляць”… Я ненавіджу горад, бо там забіваюць людзей, дзяцей ня могуць вырасьціць. Там ня могуць зрабіць нармалёвага ацяпленьня — грэюць толькі галовы, ня ногі. На вёсцы асаблівая прастора, сугучча з прыродай. Свабода…”
Адпавядае паводле няўрымсьлівасьці спадару Ўладзімеру і ягоная суседка — 76-гадовая цётка Соф’я Мякінік, якую самі вяскоўцы называюць “спрытнай”.
(Цётка Соня: ) “Спрытная, што рабацяга такая. Я па даведках рабіла шэсьць год — мяне ціск давіў. Тут у нас адна групу ўзяла, а я хадзіла на працу. Бабы абмаўлялі — прыйдуць на яму, стрэхі абапіраюць, а я раблю. А калі я пайшла на пэнсію, дык самы зьбеглі, як Сонькі ня стала — во так. Каня во ніхто не дапаможа. Тут у нас аграном доўга жыў. Кажу яму. Дык ён: хай сыны рыдлёўкамі капаюць — во што адказаў. Хай цябе закапаюць! Як я рабіла да васьмі вечара на бураках, прыходжу да хаты — яшчэ ўся гаспадарка!”
У цёткі Соні невыказны боль — сын на працы пазбавіўся вока. Сама, зрэшты, напярэдадні атрымала траўму рукі ад мужа, якога называе “немцам”. Чаму, цётка Соня?
(Цётка Соня: ) “Бо благі, вар’ят. Ён з маладосьці піў. Кожны дзень у нас вайна — маўчу, у падушку галаву ўсуну, ані разу ў міліцыю не зьвярнулася. А цяпер ён да мяне біцца — тут малады насіў самагонку. Руку мне скурожыў, вядро як схапіў, як бахнуў мне па той руцэ…”
Гасьцінная цётка Соня доўга наракала пры разьвітаньні, што фізычна ня можа прыняць, як сьлед, менскіх гасьцей. І доўга крычала ўсьлед:
(Цётка Соня: ) “Шчасьліва, перахрышчу вам дарогу!”
А калі сталі рухацца ў кірунку ўжо знаёмага бусла, ізноў сустрэлі Ганну Дашчынскую.
(Дашчынская: ) “Надта ж месца ў нас харошае — вы самі праехалі…Закінулі гэтую вёску, а ня можна было б будаваць хаты?!”