Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля тэрактаў сытуацыя ў Лёндане паступова нармалізуецца


ЛЁНДАН: Пасьля бомбавых замахаў ў мінулым тыдні, жыцьцё ў Лёндане паступова нармалізуецца. Цягнікі мэтро і гарадзкія аўтобусы запоўненыя як і звычайна, хаця ў брытанскай сталіцы адчуваецца пэўную напружанасьць. З прычыны небясьпекі чарговых тэрактаў паліцыя заблякавала доступ да сядзібы прэм''ера і іншых урадавых будынкаў. Паводле найноўшых дадзеных загінула 49 чалавек, а 700 параненых. Дзесяткі чалавек лічацца прапаўшымі бяз весткі. Францыя заявіла, што дагэтуль невядомы лёс 10 французаў, а ўлады Польшчы ня могуць знайсьці 17 сваіх грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG