АНКАРА. На марскім курорце ў Турэччыне адбыўся выбух – паводле апошніх дадзеных прынамсі 20 чалавек параненыя. Бомба была закладзеная ў сьметніцу каля банку ў мястэчку Чэсмэ на ўзьбярэжжы Эгейскага мора.
Сярод пацярпелых ёсьць таксама замежныя турысты – двое брытанцаў і галяндка.