Фактычна ўвесь пэрсанал канцэртнай залі “Менск” быў заняты абслугоўваньнем дэлегатаў. Уваход у памяшканьне быў перакрыты аховай. Нават адміністрацыя ня мела магчымасьці патрапіць у залю, дзе вялося пленарнае паседжаньне. Подступы да залі ахоўвалі казакі ў сваёй уніформе, але без папах і шашак.
(Руслан: ) “Папахі і шашкі — гэта парадная, выходная форма. Гэта лічыцца паўпарадная”, — патлумачыў казак Руслан.
За тыдзень да адкрыцьця зьезду яго арганізатар, старшыня “Беларускага славянскага камітэту” Сяргей Касьцян заявіў, што невядомыя распаўсюджваюць чуткі пра тое, што ў дні працы зьезду адбудзецца ўзброенае паўстаньне супраць Аляксандра Лукашэнкі. Дэлегаты зьезду з розных краінаў пачалі тэлефанаваць у аргкамітэт і пытацца, ці сапраўды гэта так. Спадар Касьцян вельмі хваляваўся, што гэтыя чуткі напалохаюць дэлегатаў і яны не прыедуць. Але, як цьвердзіць Сяргей Касьцян, трывога была беспадстаўнай.
(Касьцян: ) “Ніякага ўплыву яны не аказалі, усе людзі прыехалі, нягледзячы ні на што, проста ня сталі нават зьвяртаць увагі. Разумныя людзі, яны ж разумеюць, што такога ня можа быць”.
Тым ня менш, на зьезд у Менск не прыехалі шэраг вядомых асобаў. Сярод іх касманаўт Пётра Клімук, украінскі пісьменьнік Барыс Алейнік, расейскі дэпутат Дзьмітры Рагозін, лідэр КПУ Пятро Сіманенка, старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Кірыл, архіяпіскап Львоўскі і Галіцкі Аўгустын і дзяржсакратар саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін.
Затое прыехалі кіраўніца Прагрэсіўнай сацпартыі Ўкраіны Натальля Вітрэнка, лідэр кампартыі Расеі Генадзь Зюганаў. Праўда, амаль палову паседжаньня пра апошняга нагадвала толькі таблічка ў прэзыдыюме.
(Зюганаў: ) “Не, не спазьніўся. Я ўчора прыехаў загадзя, правёў сустрэчу са сваімі калегамі-дэпутатамі, зьезьдзіў на лінію Сталіна. Больш за паўтары гадзіны ішла сустрэча з прэзыдэнтам Лукашэнкам, таму я працаваў у інтарэсах нашага братэрства, славянскага адзінства і ў інтарэсах нашай агульнай перамогі. З Лукашэнкам мы ўсё абмеркавалі, ў нас пытаньні ўзьяднаньня, стварэньне моцнага саюзу — галоўныя прыярытэты”.
Дэлегатаў зьезду павязуць вячэраць на менскую птушкафабрыку №1. Аляксандар Лукашэнка на зьезд не прыйшоў, але даслаў віцэ-прэм’ера Ўладзімера Дражына зачытаць ягонае прывітаньне дэлегатам.
Арганізатары зьезду мяркуюць, што ён дапаможа згуртаваць славянскія краіны і пашырыць супрацоўніцтва паміж імі ва ўсіх сфэрах. Дэлегаты абяруць Міжнародны славянскі камітэт і ягонага ганаровага старшыню. Паводле спадара Касьцяна, будзе створаны так званы Славянскі парлямэнцкі саюз, прынятыя Славянскі мэмарандум і маніфэст.
Гл. таксама Беларускія палітыкі камэнтуюць дзейнасьць усеславянскага зьезду