30 чэрвеня 1655 году адбылася важная падзея 13-гадовай вайны, якую на землях сучаснае Беларусі вяла Маскоўская дзяржава. У гэты дзень войскі расейскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Менск. Горад быў спалены, найбольш майстравіты народ забраны ў маскоўскі палон, усе астатнія – забітыя. Варта нагадаць, што за тыя 13 гадоў самай страшнай у гісторыі Беларусі вайны быў зьнішчаны кожны другі насельнік краіны.
30 чэрвеня 1908 году ўпаў Тунгускі мэтэарыт. Катастрофа адбылася ў Цэнтральнай Сыбіры. Сьведкі параўноўвалі мэтэарыт з вогненным бервяном у небе. Пры гэтым самое неба раўло ды грукатала. Пасьля падзеньня мэтэарыту зямля гайданулася ў людзей пад нагамі, а выбух чуваць быў за тысячу кілямэтраў ад месца здарэньня. Падалі дрэвы, з вокнаў выляталі шыбы. Радыюс выбуху склаў 30 кілямэтраў. Гукавая хваля двойчы абышла зямны шар і была зафіксаваная ў Вашынгтоне, Лёндане, Джакарце ды іншых гарадах.
30 чэрвеня ў 1911 годзе нарадзіўся Чэслаў Мілаш – польскі паэт і празаік, які ў 1980 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію. Яшчэ ў часы савецкае Польшчы Мілаш эміграваў у ЗША, дзе жыве й сёньня. А нарадзіўся ён у Літве і не забываецца на сваю радзіму. Ягоныя кнігі эсэістыкі “Родная Эўропа“ ды “Шуканьне Айчыны“ амаль цалкам перакладаліся на беларускую мову, бо паміж іншага апісваюць і наш край. Перакладаліся таксама і вершы Чэслава Мілаша.
30 чэрвеня 1942 году пакінула гэты сьвет маці Янкі Купалы – Бянігна Луцэвіч, у дзявоцтве Валасевіч. Яна памерла ў акупаваным немцамі Менску, і хавала яе грамадзкасьць сталіцы. Чарны мармуровы помнік Бянігны Луцэвіч і сёньня стаіць на менскіх Вайсковых могілках, дзе знаходзіцца і магіла яе геніяльнага сына. Маці Купалы ня ведала, што ён загінуў у Маскве за два дні да яе ўласнай сьмерці.
І яшчэ адна падзея з сусьветнае гісторыі. 30 чэрвеня 1520 году завяршыўся жыцьцёвы шлях Мантэсумы – апошняга правадыра мужных і гордых ацтэкаў. Пасьля захопу ў палон, ён заклікаў свой народ скарыцца гішпанцам, за што свае ж яго і забілі. Павучальная гісторыя пра тое, наколькі небясьпечна для палітыка не вычуваць настрояў уласнага народу.