НЬЮ-ЁРК. Генэральны Сакратар ААН Кофі Анан заяівў сёньня, што перамовы з паўстанцамі ў Іраку важныя для палітычнага ўрэгуляваньня ў краіне. У нядзелю міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пацьвердзіў, што амэрыканскія афіцыйныя асобы некалькі разоў сустракаліся з паўстанцамі. Сёньня прэм''ер-міністар Вялікай Брытані Тоні Блэр заявіў, што для яго краіны і яе саюзьнікаў было б разумна сустрэцца зь некаторымі групамі паўстанцаў для дасягненьня стабільнасьці ў Іраку.