Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курманбэк Бакіеў паабяцаў Кофі Анану вырашыць праблему ўцекачоў з Андыжану


БІШКЕК. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Кіргізстану Курамнбэк Бакіеў абмеркаваў па тэлефоне з генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам сытуацыю вакол уцекачоў з Узбэкістану.

Гэтымі днямі Ташкент запатрабаваў выдачы каля 130 з 500 узбэцкіх уцекачоў, абвінаваціўшы іх у падбухторваньні да беспарадкаў у Андыжане. Паведамляецца, што Бакіеў паабяцаў Анану вырашыць праблему, не парушаючы міжнародных абавязаньняў краіны.

Дэлегацыя ААН сустрэлася ў суботу з грамадзянамі Узбэкістану, якія ўцяклі з Андыжану і знаходзяцца ў ізалятары кіргіскага гораду Ош. Прадстаўнікі ААН спрабуюць не дапусьціць да дэпартацыі ўцекачоў, баючыся, што на радзіме ім пагражаюць катаваньні і рэпрэсіі.
XS
SM
MD
LG