Летась у Беларусі было на ўліку 6129 чалавек наркатычна залежных хворых. Галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук кажа, што да гэтай колькасьці можна дадаць яшчэ 3800 чалавек, якія стаяць на эпізадычным уліку і якім яшчэ не пастаўлены канчатковы дыягназ. Аднак і гэтая лічба не апошняя. Гаворыць Уладзімер Максімчук:
(Максімчук: ) “Рэальная колькасьць хворых на наркаманію значна большая: паводле нашай ацэнкі, іх каля 55 тысяч. Паступова зьмяняюцца сацыяльныя характарыстыкі хворых, узроставыя межы, наркаманія маладзее. Цягам апошніх чатырох гадоў назіраецца новы выбух таксыкаманіі, ці злоўжываньне псыхаактыўнымі рэчывамі, якія не адносяцца да групы наркотыкаў — бэнзін, клей, асабліва, што да маладых людзей, школьнікаў”.
Паводле спадара Максімчука, ужо нельга адназначна казаць, што наркаманы выходзяць з праблемных сем’яў. Хутчэй, тэндэнцыя адваротная — 60% наркатычна хворых ня скардзяцца на матэрыяльныя праблемы. Як удакладняе намесьнік кіраўніка Ўпраўленьня ў барацьбе з наркабізнэсам Камітэту дзяржбясьпекі Раман Дзяменцеў, цяпер у наркаманаў практычна бязьмежны выбар прэпаратаў для атрыманьня “кайфу”.
(Дзяменцеў: ) “У чым адметнасьць нашай краіны? Наркотыкі сюды трапляюць фактычна адусюль: з Расеі традыцыйна ідзе гераін і гашыш, з Украіны — макавая саломка, марыхуана. Апошні час адзначаецца выбух актыўнасьці ў пастаўках сынтэтычных наркотыкаў. Як правіла, амфэтамін паступае зь Літвы, “экстэзі” — з Бэльгіі і Польшчы. І калі ў сярэдзіне 1990-х канфіскацыя партыі наркотыкаў уплывала на кошты (на “кропках” цэны рэзка падвышаліся), то цяпер кошты стабільныя. Гэта сьведчыць на тое, што наркатычны рынак вельмі ўстойлівы. Чаму так? Гэтая дзейнасьць дае гіпэрпрыбытак: калі грам амфэтаміну ў Прыбалтыцы каштуе 3—5 даляраў, то тут ён прадаецца за 25—30 даляраў. Таму гэтая ніша заўсёды будзе занятая”.
Апроч традыцыйнага імпарту наркотыкаў, усё часьцей сілавым структурам даводзіцца мець справу зь легалізацыяй лябараторыяў у самой Беларусі. Нядаўна лякалізаваныя два наркацэнтры, якія спэцыялізаваліся на вырабе аднаго з самых цяжкіх наркотыкаў — мэтадону. Кліентамі лябараторыі былі людзі выключна заможныя, паколькі 1 грам мэтадону каштуе 300 даляраў. Аднак пакуль такія выпадкі адзінкавыя.
Як сьведчыць міжнародная практыка, 95% наркаманаў, памерлых ад перадазаваньня гераіну, пачыналі з марыхуаны. У сваю чаргу, адзін наркаман прышчэплівае наркатычную залежнасьць, у сярэднім, пятнаццаці асобам. 1 даляр, укладзены ў наркабізнэс, вяртае тысячы — у залежнасьці ад гатунку наркотыку. А рэальную колькасьць наркаманаў традыцыйна ацэньваюць, памножыўшы на дзесяць паказчык афіцыйнай статыстыкі.