СТРАСБУР. Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы, ці скарочана ПАРЭ, абмяркоўвае сёньня справаздачы аб выкананьні Расеяй абавязацельстваў, якія гэтая краіна ўзяла на сябе, далучыўшыся да ПАРЭ ў 1996 годзе.
Адзін з аўтараў справаздачы, брытанскі парлямэнтар Дэвід Аткінсан заявіў.
33(Аткінсан) “Пакуль Расею нельга назваць цалкам вольнай і дэмакратычнай краінай. Выбары ў Расеі адбываюцца з парушэньнямі ў значнай ступені з-за таго, што агульнанацыянальныя тэлеканалы заангажаваныя палітычна і кантралююцца ўладамі. Мы вітаем рэформу судовай сыстэмы, якая праводзіцца ў Расеі, аднак гэтую сыстэму нельга назваць эфэктыўнай, некарумпаванай і свабоднай ад палітычных уплываў”.
Расейскія прадстаўнікі заявілі, што высновы, якія ўтрымлівае справаздача ПАРЭ, “занадта катэгарычныя” і “не ўлічваюць расейскай спэцыфікі”.