Навіна аб тым, што Майкл Джэксан прызнаны невінаватым разьляцелася па ўсім сьвеце цягам некалькіх хвілінаў.
Апраўдальны вырак каліфарнійскіх прысяжных стаўся галоўнай навіной у праграмах шмат якіх мэдыяў у розных краінах. “Пра гэта цяпер гавораць усе”, – адзначыў адзін з карэспандэнтаў.
Фанаты Джэксана цешацца з гэтай навіны – напрыклад у Аўстарліі, 78% жыхароў краіны лічаць сьпевака невінаватым. Гаворыць аўстралійская пэнсіянэрка Бэці Освальд:
(Освальд: ) “Я думаю, што ён цудоўны чалавек. Яму падабаецца быць разам зь дзецьмі, і нічога дрэннага я ў гэтым ня бачу. Мне падаецца, што ён шчыры і даверлівы, як дзіця”.
Брытанскія газэты надрукавалі матэрыялы пра вырак у справе Майкла Джэксана аднымі зь першых з загалоўкамі “Ён іх пабіў”, “Ачышчаны”. Штодзёньнік "Daily Express", сярод іншага, адзначыў, што Джэксан можа мець фінансавыя цяжкасьці пасьля судовага працэсу, які цягнуўся 14 тыдняў.
У Лёндане,прыхільнікі Джэксана сьвяткавалі перамогу сёньня ад самой раніцы. Некаторыя зь іх казалі, што сяброўства сьпевака з падлеткамі, адлюстроўвае той факт, што Джэксан ахвяраваў сваё уласнае дзяцінства, каб стаць поп-зоркай.
У Бэрлінскіх рэстаранах і кавярнях позна ў вечары шмат хто глядзеў выпускі навінаў, каб даведацца пра вырак у справе сьпевака.
Некаторыя параўноўвалі суд над Майклам Джэксанам зь іншай справай – судом над былым знаным спартоўцам Оў Джэй Сымпсанам, якога абвінавачвалі ў падвойным забойстве, але ён быў прызнаны невінаватым. Паводле іхных словаў, Джэксан выйграў працэс толькі таму, што ён заможны і вельмі папулярны.
Гэтак лічыць, напрыклад, амэрыканка сярэдняга веку, якая заявіла нашаму радыё:
(Амэрыканка: ) “Я думаю, што ўсё гэта хворае. Што яшчэ павінен зарабіць Джэксан, каб яго прызналі вінаватым? Іншы чалавек, які зрабіў бы нешта такое, ніколі б не выйшаў з усяго гэтага так, як атрымалася ў Джэксана”.
Адна з 12 прысяжных, імя якой не паведамляецца, заявіла, што апраўдальны вырак сьведчыць ад тым, што пракуроры проста не змаглі прадставіць ясныя і пераканаўчыя доказы, якія патрэбныя, каб давесьці віну. У сваю чаргу акружны пракурор Санат Барбара Том Шэлдан заявіў, што абвінаваўцы незадаволеныя выракам і на рашэньне, магчыма, паўплывала слава Джэксана.
Шэлдан, аднак, падкрэсьліў, што верыць у амэрыканскую сыстэму правасудзьдзя і не будзе аспрэчваць вырак.