Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан дэпартаваў 4 уцекачоў, ААН пратэстуе


БІШКЕК. Ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў рэзка скрытыкавала Кіргізстан за дэпартацыю чатырох узбэцкіх уцекачоў. Усе яны ўцяклі з Узбэкістану ў мінулым месяцы ў часе крывавых падзеяў у Андыжане. У сувязі з дэпартацыяй прадстаўнік ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў Рупэрт Колвіл заявіў нашаму радыё: “Мы спрабавалі не дапусьціць, каб гэта здарылася, і наведалі месца, дзе ўтрымліваліся ўцекачы, папрасіўшы дазволіць сустрэцца зь імі. Кіргіскія ўлады адмовілі, але заявілі, што нікога зь іх не адправяць ва Ўзбэкістан, пакуль ня высьветліцца, ці гэтыя людзі насамрэч уцекачы. Тым ня менш гэтых чатырох уцекачоў дэпартавалі ва Ўзбэкістан. Мы рашуча пратэстуем”.

У часе травеньскіх крывавых падзеяў у Андыжане ў Кіргізстан з Узбэкістану ўцяклі каля паўтысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG