Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заклікаў групоўку Хэзбола да разбраеньня


ЕРУЗАЛІМ: Ізраіль заклікаў ісламскую групоўку Хэзбола ў Лібане да разбраеньня. Прадстаўнік ізраільскага МЗС-у Марк Рэгэф адзначыў, што да разбраеньня Хэзбола заклікае таксама рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН. Згодна з афіцыйнымі вынікамі ўчорашніх парлямэнцкіх выбараў на поўдні Лібану, шыіцкая групоўка Хэзбола і ейны саюзьнік-рух Амаль атрымалі усе 23 месцы ў лібанскім парлямэнце. Выбары ў Лібане адбываюцца ў чытырох турах, па чарзе ў розных рэгіёнах краіны і закончацца ў нядзелю 19 чэрвеня. Злучаныя Штаты лічаць Хэзбола тэрарыстычнай групоўкай. Цягам 22 гадоў, да дзьвюхтысячнага году Хэзболла вяла ўзброеную барацьбу з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG