БЭЙРУТ. Сёньня ў Лібане адбываецца другі тур парлямэнцкіх выбараў.
Чакаецца, што ў паўднёвых раёнах краіны, дзе жывуць мусульмане-шыіты, найбольшую падтрымку адтрымаюць прадстаўнікі прасірыйскіх рухаў “Амаль” і “Хэзбалах”.
Гаворыць адзін з жыхароў гораду Набація.
(Жыхар) “Тут усе падтрымліваюць рух супраціву. Вы ж знаходзіцеся на поўдні краіны. Сёньня кожны дом ўпрыгожаны чорным колерам – колерам супраціву”.
У першым туры выбараў, які адбыўся ў Бэйруце тыдзень таму, перамог апазыцыйны блёк на чале з Саадам Харыры – сынам забітага прэм’ера Лібану.
Усяго ў Лібане адбудуцца 4 туры выбараў.