Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 30 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 30 траўня.

“Звязда”, 1935 год. Пастанова СНК БССР:

“Адзначаючы пладатворную дзейнасць народнага паэта рэспублікі Янкі Купалы на фронце советскай літаратуры, асабліва каштоўнасць яго апошніх твораў, у прыватнасці паэмы “Над ракою Арэсай”, Совет Народных Камісараў БССР пастанаўляе: У азнаменаванне 30-гадовага юбілея літаратурнай дзейнасці ўзнагародзіць народнага паэта рэспублікі т. Янку Купалу легкавым аўтамабілем. Старшыня Совета Народных Камісараў БССР М.Галадзед. Кіраўнік Спраў Совета Народных Камісараў БССР І.Лук’янчык”.

“Советская Белоруссия”, 1965 год:

“Да пачатку лета рыхтуюцца работнікі гандлю сталіцы. Сёлета на Ленінскім праспэкце месца вазкоў з газаванай вадой зоймуць 58 аўтаматаў. Нізкатэмпэратурныя прылаўкі з умантаванымі ў іх халадзільнымі агрэгатамі надзейна хаваюць марозіва ад промняў сонца. Яны гігіенічныя і прыгожыя... На іншых вуліцах Ленінскага раёну будуць пастаўлены 18 паўаўтаматаў для продажу газаванай вады, 35 вазкоў для продажу марозіва, 6 цыстэрнаў з квасам, 22 кіёскі “Чайка”, сталы для продажу гародніны і садавіны”.

“Звязда”, 1995 год:

“Другі тур парламенцкіх выбараў, які адбыўся 28 мая, стаў, як і чакалася, рэкордным па пасіўнасці выбаршчыкаў. Толькі 102 дэпутаты — менш як палова парламента — змаглі адсвяткаваць у гэты дзень перамогу. Такім чынам, пасля абодвух тураў сталі вядомы імёны ўсяго 120 парламентарыяў, — у той час як у 140 акругах выбраць дэпутатаў не ўдалося, а таму паўторныя выбары там будуць перанесены на восень. Беларусь засталася без новага парламента”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG