БІШКЕК. Кіргіскія ўлады паведамілі, што ня будуць сілаю выдаляць з краіны ўцекачоў, што пакінулі Ўзбэкістан пасьля нядаўніх падзеяў у Андыжане. Узбэцкія ўлады патрабуюць ад Кіргізстану падаць поўны сьпіс уцекачоў. Бішкек гатовы перадаць гэтыя зьвесткі толькі прадстаўніком ААН. Паводле інфармацыі памежнай службы Кіргізстану, цяпер у краіне знаходзяцца звыш 480 уцекачоў з Узбэкістану.