Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш падтрымаў стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы


ВАШЫНГТОН. У амэрыканскай сталіцы пасьля сустрэчы зь лідэрам палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў заявіў, што падтрымлівае стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы. Буш заявіў, што Вашынгтон выдзяляе 50 мільёнаў даляраў дапамогі ўладам Аўтаноміі. Адначасова прэзыдэнт ЗША заклікаў Ізраіль спыніць пашырэньне пасяленьняў на Заходнім беразе Ярдану і ліквідаваць тыя зь іх, якія пабудаваныя незаконна.
XS
SM
MD
LG