25 траўня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень хіміка. А неафіцыйна – Дзень памяці паэта, клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які прыпадае на дзень ягонай заўчаснай сьмерці ў Крыме ў 1917 годзе. Ужо шмат гадоў 25 траўня прыхільнікі творчасьці паэта зьбіраюцца да помніка Багдановічу каля менскага Опэрнага тэатру, ускладаюць кветкі, чытаюць вершы. Аднак з усталяваньнем у краіне цяперашняга палітычнага рэжыму такія мерапрыемствы сталі лічыцца апазыцыйнымі. Да прыкладу, у 1996 годзе каля помніка паэту міліцыя разагнала каля паўтысячы чалавек, пяцёра былі арыштаваныя.
25 траўня 1933 году Дзяржаўны тэатар опэры і балету БССР паказаў свой першы спэктакаль – “Кармэн” Жоржа Бізэ. Праўда, мясьціўся тэатар ня ў сёньняшнім будынку Менскае Опэры, бо яго тады яшчэ не было.
25 траўня 1938 году карныя савецкія органы прысудзілі да расстрэлу Палуту Бадунову, беларускую палітычную дзяячку. Бадунова была адной з стваральніцаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў, уваходзіла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, разам зь якой пераехала на эміграцыю ў Прагу. У 1925-м годзе Палута Бадунова, як і шмат іншых дзеячоў БНР, паверыла ў заклікі кіраўніцтва савецкай Беларусі вярнуцца на радзіму і пераехала ў БССР. Працавала настаўніцай у Гомелі. Аднак у 1937 годзе яе арыштавалі, а ўвосені 1938-га расстралялі ў Менску. Мяркуецца, што расстраляная была Бадунова ў Курапатах.
А яшчэ 25 траўня ў 1992-м годзе зьявіліся ў абарачэньні першыя грошы незалежнае Беларусі. З таго часу кіраўніцтва краіны нязьменна дэкляруе свой намер ліквідаваць гэты атрыбут незалежнасьці – уласныя грошы – на карысьць расейскіх рублёў. Тым ня менш, беларускі “зайчык” ужо нашмат перажыў свайго прыроднага прататыпа.
25 траўня 1938 году нарадзіўся вядомы кампазытар-песеньнік Уладзімер Карызна. Нядаўна спадар Карызна павялічыў свой творчы даробак – ягонае імя зьявілася ў ліку аўтараў дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусі.