Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" спыняе ракетныя абстрэлы


ГАЗА. Экстрэмісцкая групоўка “Хамас” пагадзілася спыніць ракетныя і мінамётныя абстрэлы габрэйскіх паселішчаў ў паласе Газы, - паведаміла міністэрства ўнутраных спраў Палестынскай аўтаноміі. Паводле інфармацыі міністэрства, пагадненьне дасягнутае ўчора ў часе сустрэчы кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Насэра Юзэфа і лідэраў “Хамасу”. У гэтым тыдні ваяўнікі “Хамасу” некалькі разоў абстрэльвалі габрэйскія паселішчы. У адказ ізраільскія вайскоўцы забілі трох экстрэмістаў. У лютым на ізраільска-палестынскім саміце было дасягнутае пагадненьне аб перамір’і.
XS
SM
MD
LG