Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба: зьезд апанэнтаў рэжыму Фідэля Кастра


ГАВАНА. У прымесьці кубінскай сталіцы пачаўся двухдзённы зьезд прыхільнікаў дэмакратыі. У зьезьдзе бяруць удзел каля 200 апанэнтаў рэжыму Фідэля Кастра. Такі прадстаўнічы форум дысыдэнтаў праходзіць на Кубе ўпершыню з часу прыходу Кастра да ўлады 46 гадоў назад. Сам Кастра рэзка скрытыкаваў удзельнікаў зьезду, заявіўшы, што форум “ладзіцца за грошы ЗША”.

Кубінскія ўлады дазволілі правядзеньне зьезду, аднак раней сёньня выслалі двух парлямэнтароў зь Нямеччыны і Чэхіі, якія прыбылі на форум у якасьці назіральнікаў. Італьянскі й два польскія журналісты, якія мелі асьвятляць зьезд, – затрыманыя. Эўразьвяз выказаў Кубе ў сувязі з гэтым пратэст.
XS
SM
MD
LG