Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае МЗС адказвае палякам, што яны рэагуюць занадта "эмацыйна"


Ул.інф. Апошнім часам абвастрыліся беларуска-польскія стасункі ў сувязі з рашэньнямі міністэрства юстыцыі Беларусі аб скасаваньні вынікаў апошняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі.

З асуджэньнем гэтага рашэньня ўжо выступілі прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд, сьпікер Сэнату Лангін Пастусяк.

Сёньня прэсавая служба Міністэрства замежных справаў Беларусі распаўсюдзіла адмысловую заяву, у якой адзначаецца, што ацэнкі шэрагу польскіх палітыкаў рашэньня міністэрства юстыцыі Беларусі “маюць эмацыйны характар і не адпавядаюць рэчаіснасьці”.

Беларускае зьнешнепалітычнае ведамства падкрэсьлівае, што міністэрства юстыцыі прыняла адпаведнае рашэньне ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам, у межах сваёй кампэтэнцыі і пасьля усебаковага вывучэньня дакумэнтаў, датычных зьезду арганізацыі.

Прэсавая служба МЗС Беларусі заяўляе, што “перанос сытуацыі, якая склалася ўнутры грамадзкага аб’яднаньня, у фармат міждзяржаўных адносінаў зьяўляецца надуманым і робіць шкоду разьвіцьцю добрасуседзкага беларуска-польскага супрацоўніцтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG