МАСКВА. Віна былога кіраўніка кампаніі “ЮКАС” Міхаіла Хадаркоўскага даведзеная, - пра гэта гаворыцца ў тэксьце выраку, які быў зачытаны ў Мяшчанскім судзе Масквы.Паводле суддзі, віна пацьверджаная матар’яламі справы і паказаньнямі сьведкаў. Абвяшчэньне выраку ў справе Міхаіла Хадаркоўскага, Платона Лебедзева і Андрэя Крайнова працягнецца заўтра. Хадаркоўскага і Лебедзева абвінавачваюць у махлярстве, ухіленьні ад выплаты падаткаў і крадзяжы.
Падсудныя адкідаюць гэтыя абвінавачаньні.